КАМБІНАВАНАЯ І ТРОХСТРЫЖНЯВАЯ МАДЭЛІ РАБОЧЫХ ОРГАНАЎ КАМЕРЫ ЛАНЦУЖНАГА АГРЭГАТА І ІХ ДАСЛЕДАВАННЕ

Авторы

  • Уладзімір Аляксандравіч Патапаў УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» https://orcid.org/0000-0001-7112-8165
  • Сяргей Іванавіч Русан УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
  • Леанід Аляксандравіч Сівачэнка УА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»

DOI:

https://doi.org/10.36773/1818-1112-2023-131-2-85-92

Ключевые слова:

ланцужны агрэгат, рабочая камера, камбінаваная мадэль, трохстрыжнявая мадэль, кінематыка, дынамічны аналіз

Аннотация

У артыкуле прадстаўлены двзе мадэлі рабочых органаў камеры ланцужнага агрэгата – камбінаваная і трохстрыжнявая, якія дазваляюць набліжана вызначыць іх кінематычныя характарыстыкі і сілы ўзаемадзеяння з каромыслам. У камбінаванай мадэлі гнуткія сценкі прадстаўляюцца жорсткімі стрыжнямі, а ланцужныя палотны – бязважкімі ніцямі. Трохстрыжнявая мадэль прадстаўлена ў выглядзе трох жорсткіх стрыжняў. У абедзвюх мадэлях усе злучэнні паміж часткамі рабочых органаў,  каромыслам і корпуснай рамай прымаюцца шарнірнымі. Маса палотнаў і рэчыва размяркоўваецца паміж трыма пунктамі, сумешчанымі з кінематычнымі парамі (шарнірамі). Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны для вызначэння нагрузкі на рухавік прываднога механізма агрэгата і разліка злучэнняў на трываласць.

Биографии авторов

Уладзімір Аляксандравіч Патапаў, УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Старшы выкладчык кафедры тэхнічнага забеспячэння сельскагаспадарчай вытворчасці і аграноміі УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», г. Баранавічы, Рэспубліка Беларусь.

Сяргей Іванавіч Русан, УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»

Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт», г. Баранавічы, Рэспубліка Беларусь.

Леанід Аляксандравіч Сівачэнка, УА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»

Доктар тэхнічных навук, прафесар, прафесар кафедры транспартныя і тэхналагічныя машыны, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь.

Загрузки

Опубликован

2023-11-02

Как цитировать

(1)
Патапаў, У. А.; Русан, С. І.; Сівачэнка, Л. А. КАМБІНАВАНАЯ І ТРОХСТРЫЖНЯВАЯ МАДЭЛІ РАБОЧЫХ ОРГАНАЎ КАМЕРЫ ЛАНЦУЖНАГА АГРЭГАТА І ІХ ДАСЛЕДАВАННЕ. Вестник БрГТУ 2023, 85-92.