БУДЫНАК БЕЛАРУСКАЙ ГЕАФІЗІЧНАЙ АБСЕРВАТОРЫІ Ў МІНСКУ: БУДАЎНІЧАЯ ГІСТОРЫЯ АД АЎТАРСКАЙ ЗАДУМЫ ДА НАВУКОВАЙ РЭСТАЎРАЦЫІ (1929–2025 гг.)

Авторы

DOI:

https://doi.org/10.36773/1818-1112-2026-139-1-43-49

Ключевые слова:

архітэктурная рэстаўрацыя, ахова архітэктурнай спадчыны, рацыяналізм, канструктывізм, постканструктывізм, І. І. Валодзька, савецкая архітэктура, архітэктурная спадчына Беларусі

Аннотация

У артыкуле прадстаўлены сістэмны аналіз гісторыі праектавання, будаўніцтва, архітэктурных трансфармацый і рэстаўрацыі будынка Беларускай геафізічнай абсерваторыі ў Мінску ў перыяд 1929–2025 гг. Аб’ект, спраектаваны ў 1929 г. архітэктарам І. І. Валодзькам. На аснове архіўных праектных матэрыялаў, перыядычных выданняў 1920–1930-х гг., іканаграфічных крыніц і вынікаў натурных даследаванняў удакладняецца аўтарская архітэктурная канцэпцыя і яе эвалюцыя на розных этапах рэалізацыі.

Асобная ўвага надаецца адаптацыі першапачатковых праектных рашэнняў у 1930–1932 гг., у ходзе якой былі змененыя аб’ёмна-планіровачныя і канструктыўныя элементы пры захаванні ключавых кампазіцыйных прынцыпаў. Упершыню ўводзіцца ў навуковы абарот і аналізуецца нерэалізаваны праект аздаблення фасадаў 1935 г., які адлюстроўвае спробу постканструктывісцкай адаптацыі будынка ва ўмовах змены архітэктурнай палітыкі СССР. Разглядаюцца пасляваенныя рамонтныя работы 1947–1948 гг. і ўтылітарныя перабудовы другой паловы ХХ ст., што прывялі да паступовай страты часткі першапачатковых архітэктурных адметнасцей.

Аналізуюцца этапы рэстаўрацыйных работ 1997–2007 і 2020–2025 гг., накіраваных на навукова абгрунтаванае аднаўленне аўтарскага аблічча будынка, уключна з раней не рэалізаваным колеравым рашэннем. Зроблена выснова аб прыналежнасці аб’екта да архітэктуры рацыяналізму як кірунку савецкага авангарду і крытычна пераасэнсавана яго традыцыйнае залічэнне да канструктывізму. Сістэматызацыя будаўнічай гісторыі дазваляе прасачыць, як эканамічныя, тэхналагічныя і ідэалагічныя абмежаванні 1930-х гадоў у СССР уплывалі на змену праектных рашэнняў, стварая аснову для аб’ектыўнай ацэнкі вартасцей выніковага аб’екта.

Биография автора

Раман Аркадзьевіч Забела, Навукова-праектны цэнтр "РЭСТАБІЛІС"

Магістр архітэктуры, архітэктар-рэстаўратар, ТАА “Навукова-праектны цэнтр “РЭСТАБІЛІС”, Мінск, Беларусь.

Библиографические ссылки

Strengthening Hydromet and Early Warning Services in Belarus: A Road Map / World Bank. – Washington, DC : World Bank, 2021. – URL: https://documents1.worldbank.org/curated/en/839291594879784721/ pdf/Strengthening-Hydromet-and-Early-Warning-Services-in-Belarus-A-Road-Map.pdf (дата звароту: 23.12.2025).

Кукуня, О. Г. Здание обсерватории в Мінске – памятник архитектуры и науки / О. Г. Кукуня // Каштоўнасці мінуўшчыны: матэрыялы канф., Мінск, 12 лістап. 1997 г. / пад рэд. С. В. Марцэлева. – Мн. : Лекцыя, 1998. – Вып. 1 : Праблемы захавання архітэктурнай спадчыны савецкага перыяду. – С. 44–48.

Кайгародаў, А. І. Праблема стратасферы і задача Беларускай геафізічнай абсерваторыі / А. І. Кайгародаў // Звязда. – 1934. – № 89.

Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД). – Ф. 105. – Воп. 1. – Спр. 2.

Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД). – Ф. 105. – Воп. 1. – Адз. зах. 25.

Да пабудовы Геафізічнай абсэрваторыі // Савецкая Беларусь. – 1929. – 9 кастр. – № 231.

Арганізуецца беларуская геафізычная абсэрваторыя // Зьвязда. – 1930. – 20 студз. – № 17.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск / рэдкал.: Г. В. Штыхаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1988. – С. 118–119.

Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: А. А. Войнаў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1993. – С. 317.

Лысенко, А. В. У истоков белорусской советской архитектуры. К 85-летию со дня рождения И. И. Володько / А. В. Лысенко // Строительство и архитектура Белоруссии. – 1980. – № 1. – С. 26–27.

Кастелянский, А. Изобразительное искусство БССР / А. Костелянский. – М.-Л. : ОГИЗ;ИЗОГИЗ, 1932. – С. 24.

[Фота] // Тэхніка ў масы. – 1932–1933. – № 3–4 (май–чэрвень). – С. 58.

Унутраны архіў УП «Белгідрамет». – [Справаводства і тэхнічная дакументацыя, фотаздымкі, фотакопіі праекта 1935 года].

Кайгарадаў, А. І. Белкомунбудтрэст зрывае будаўніцтва абсерваторыі / А. І. Кайгарадаў // Звязда. – 1935. – № 81.

Боянков, П. То, что имеем, досталось дорогой ценой / П. Боянков // Минский курьер. – 2005. – № 617. – 12 мая.

Кладбище бывших деревень Большая и Малая Слепянка. – URL: https://web.archive.org/web/20160304091318/http://www.minsk-old-new.com/minsk-2725.htm (дата звароту: 23.12.2025).

У СНК БССР аб ходзе будаўніцтва геафізічнай абсерваторыі // Звязда. – 1934. – № 260.

Даследчыкі атмасферы // Звязда. – 1935. – № 78.

Новы будынак беларускай геафізічнай абсерваторыі // Звязда. – 1935. – 27 лістап. – № 269.

Новы будынак беларускай геафізічнай абсерваторыі ў Менску : [фота] // Звязда. – 1935. – 4 снеж. – № 275.

Унутраны архіў УП «Белгідрамет». – Фотоальбом «Белорусская Геофизическая Обсерватория на 1ое октября 1935 г.».

Дворец Советов СССР. Всесоюзный конкурс 1932 г. : сборник постановлений Совета строительства Дворца Советов при Президиуме ЦИК СССР / Союз советских архитекторов ; под ред. П. И. Антипова ; отв. ред. Ю.М. Славинский. – М. : Всекохудожник, 1983. – С. 55–56.

Здание Минской геофизической обсерватории : [фота] (Фотохроника БЕЛТА) // Советская Белоруссия. – 1941. – 11 янв. – № 9 (3781).

Государственный научно-исследовательский музей архитектуры имени А. В. Щусева (ГНИМА). – НФ-ОФ-1170/25.

Унутраны архіў УП «Белгідрамет». – Фото-альбом минской геофизической обсерватории 1948–195… гг.

Хан-Магомедов, С. О. Архитектура советского авангарда : в 2 кн. / С. О. Хан-Магомедов. – М. : Стройиздат, 1996. – Кн. 1 : Проблемы формообразования. Мастера и течения.

Загрузки

Опубликован

2026-03-16

Как цитировать

(1)
Забела, Р. А. БУДЫНАК БЕЛАРУСКАЙ ГЕАФІЗІЧНАЙ АБСЕРВАТОРЫІ Ў МІНСКУ: БУДАЎНІЧАЯ ГІСТОРЫЯ АД АЎТАРСКАЙ ЗАДУМЫ ДА НАВУКОВАЙ РЭСТАЎРАЦЫІ (1929–2025 гг.). Вестник БрГТУ 2026, 43-49.