БУДЫНАК БЕЛАРУСКАЙ ГЕАФІЗІЧНАЙ АБСЕРВАТОРЫІ Ў МІНСКУ: МЕТАДАЛАГІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ РЭСТАЎРАЦЫІ І РЭКАНСТРУКЦЫІ АРХІТЭКТУРНАГА АБЛІЧЧА

Авторы

DOI:

https://doi.org/10.36773/1818-1112-2026-140-2-3-8

Ключевые слова:

архітэктурная рэстаўрацыя, ахова архітэктурнай спадчыны, савецкі авангард, рацыяналізм, канструктывізм, метадалогія рэстаўрацыі, архітэктурная паліхромія, рэканструкцыя колеравага рашэння

Аннотация

Артыкул аналізуе найноўшы этап будаўнічай гісторыі будынка Беларускай геафізічнай абсерваторыі ў Мінску, помніка савецкага авангарду, спраектаванага архітэктарам-рацыяналістам І. І. Валодзькам у 1929–1930 гг. У цэнтры даследавання знаходзіцца крытычная ацэнка рэстаўрацыйных рашэнняў, рэалізаваных у канцы ХХ – пачатку ХХІ ст., у кантэксце эвалюцыі навуковых уяўленняў пра архітэктурныя вартасці аб’екта, межы дапушчальнай рэканструкцыі і метадалогію працы з помнікамі авангарднай архітэктуры. Мэтай артыкула з’яўляецца фіксацыя і навуковая інтэрпрэтацыя асноўных этапаў аднаўлення будынка, выяўленне метадалагічных праблем і ацэнка вынікаў рэстаўрацыі.

Даследаванне грунтуецца на аналізе архіўных праектных і дакументальных матэрыялаў, іканаграфічных крыніц, вынікаў інжынерна-тэхнічных і натурных архітэктурных абследаванняў, а таксама на параўнальным аналізе рэстаўрацыйных падыходаў, рэалізаваных у 1997–2007 і 2020–2025 гг. У артыкуле разглядаецца пераход ад утылітарных рамонтных умяшанняў да навукова абгрунтаванай рэстаўрацыі, а таксама змена крытэрыяў ацэнкі гістарычнай і мастацкай вартасці будынка.

У выніку даследавання выяўлены недакладнасці рэстаўрацыйных рашэнняў 1997–2007 гг., абумоўленыя абмежаванасцю даследчай базы і памылковай інтэрпрэтацыяй крыніц. Сфармуляваны метадалагічныя высновы адносна дапушчальнасці рэканструкцыі нерэалізаванага колеравага рашэння І. І. Валодзькі; аднаўлення гістарычнага характару інтэр’ераў; ацэнкі пазнейшых элементаў як складнікаў будаўнічай гісторыі помніка падчас работ 2020–2025 гг.

Атрыманыя вынікі маюць метадалагічнае значэнне для вывучэння, захавання і рэстаўрацыі архітэктуры савецкага авангарду і могуць быць выкарыстаны ў практыцы аховы архітэктурнай спадчыны міжваеннага перыяду.

Биография автора

Раман Аркадзьевіч Забела, Навукова-праектны цэнтр "РЭСТАБІЛІС"

Магістр архітэктуры, архітэктар-рэстаўратар, ТАА “Навукова-праектны цэнтр “РЭСТАБІЛІС”, Мінск, Беларусь.

Библиографические ссылки

Унутраны архіў ААТ «Інстытут “Мінскграмадзянпраект”». – Праектная дакументацыя : Аб’ект 97-083 «Реконструкция здания обсерватории по пр. Ф. Скорины, 110 в г. Минске».

Унутраны архіў УП «Белгідрамет». – Фото-альбом минской геофизической обсерватории 1948–195… гг.

Унутраны архіў УП «Белгідрамет». – [Фотакопіі праекта будынка абсерваторыі 1935 г].

Забелло, Р.А. Воссоздание исторического облика зданий по ул. Коммунистической в г. Минске (1952–1954 гг.): цветовое решение и особенности декоративной отделки фасадов / Р.А. Забелло // Архитектура : сборник научных трудов. – Минск : БНТУ, 2019. – Вып. 12.

Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД) : матэрыялы выставы «Канструктывізм у гісторыі горада Мінска». – URL: https://bdantd.by/konstruktivizm_v_istorii_goroda_minska (дата звароту: 28.12.2025).

Пономарев, В. Чужие интересы / В. Пономарев // СБ. Беларусь сегодня. – 2008. – 19 апр. – URL: https://www.sb.by/articles/chuzhie-interesy.html (дата звароту: 28.12.2025).

Унутраны архіў ААТ «Інстытут “Мінскграмадзянпраект”». Аб’ект 19.054. Техническое заключение / Белстройтехно ; Объект 41/13.18 / Касинич. – Минск, 01.2019.

Унутраны архіў ААТ «Інстытут “Мінскграмадзянпраект”» : Аб’ект 19.054. Заключение о проведенном микологическом исследовании / Т. Г. Шабашова, С. И. Кориняк, Д. Б. Беломорцева ; Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича НАН Беларуси. – Минск, 05.08.2019.

Унутраны архіў ААТ «Інстытут “Мінскграмадзянпраект”». Праектная дакументацыя : Аб’ект 19.054 «Капитальный ремонт с реставрацией здания обсерватории…».

Унутраны архіў ААТ «Інстытут “Мінскграмадзянпраект”». Аб’ект 97-083. Физико-химические исследования строительных материалов / Н. М. Кожух, М. М. Цейтлина ; Белинформреставрация. – Мінск, 1998.

ТАА «Навукова-праектны цэнтр “РЭСТАБІЛІС”». – Аб’ект 64.22. Навукова-метадычнае абгрунтаванне праектных рашэнняў / Р. А. Забела. – Мінск, 2024.

Забела, Р. А. Будынак Беларускай геафізічнай абсерваторыі ў Мінску: будаўнічая гісторыя ад аўтарскай задумы да навуковай рэстаўрацыі (1929–2025 гг.) / Р. А. Забела // Вестник Брестского государственного технического университета. – 2026. – № 1 (139). – С. 43–49. – DOI: 10.36773/1818-1112-2026-139-1-43-49.

Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД). – Ф. 105. – Воп. 1. – Спр. 2.

Апытанне. Тэлеграм-канал «Беларускі піонэр». – URL: https://t.me/belaruskipioner/3527 (дата звароту: 28.12.2025).

Хан-Магомедов, С. О. Архитектура советского авангарда : в 2 кн. / С. О. Хан-Магомедов. – М. : Стройиздат, 1996. – Кн. 1 : Проблемы формообразования. Мастера и течения.

Кукуня, О. Г. Здание обсерватории в Мінске - памятник архитектуры и науки / О. Г. Кукуня // Каштоўнасці мінуўшчыны. – Вып. 1 : Праблемы захавання архітэктурнай спадчыны савецкага перыяду : матэрыялы канф., Мінск, 12 лістап. 1997 г. / пад рэд. С. В. Марцэлева. – Мінск : Лекцыя, 1998. – С. 44–48.

Загрузки

Опубликован

2026-07-20

Как цитировать

(1)
Забела, Р. А. БУДЫНАК БЕЛАРУСКАЙ ГЕАФІЗІЧНАЙ АБСЕРВАТОРЫІ Ў МІНСКУ: МЕТАДАЛАГІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ РЭСТАЎРАЦЫІ І РЭКАНСТРУКЦЫІ АРХІТЭКТУРНАГА АБЛІЧЧА. Вестник БрГТУ 2026, 3-8.